RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прафсаюзы ініцыіруюць дапамогу пацярпелым ад COVID-19 галінам

Прафсаюзы ініцыіруюць дадатковыя меры для абароны работнікаў ад наступстваў каранавіруснай інфекцыі ў розных сферах жыцця. Плануецца, што змены закрануць такія напрамкі, як турызм, транспарт, будаўніцтва.

Выстава мастачкі Ларысы Журавовіч адкрыецца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі

Экспазіцыя «Вяртанне» мастачкі Ларысы Журавовіч адкрыецца 26 жніўня ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

У выставачнай зале будзе прадстаўлена каля трыццаці новых работ аўтара.

Выпуск 21.08.2020

Беларуская

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 29 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

У Бабруйскім раёне 29 жніўня правядуць «Конны фэст», прысвечаны Году малой радзімы

У в. Сычкава Бабруйскага раёна 29 жніўня правядуць традыцыйнае свята «Конны фэст», прысвечанае Году малой радзімы. Яно адбудзецца на полі каля ТДА «Зялёны бор», як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама.

Пракурор Магілёўскай вобласці заклікаў грамадзян не парушаць закон. Відэа

Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк звярнуўся да жыхароў рэгіёна. Ён папярэдзіў грамадзян аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і заклікаў праявіць разважлівасць і не парушаць грамадскі парадак.

Рэспубліканская акцыя «Увага – дзеці!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 25 жніўня па 5 верасня

У Магілёўскай вобласці з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!». Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Рэгістрацыя геаграфічных указанняў падыме імідж рэгіянальных брэндаў

29 жніўня гэтага года ўступаюць у сілу змены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб геаграфічных указаннях».

Сямейнае трыа з Касцюковіцкага раёна аб’яднала таленты ў «Радні» і на святах вёсак выступае як цвік праграмы

Усе работнікі Муравільскага сельскага дома культуры – блізкія сваякі. Мала таго, творчае сямейнае трыа спявае ў народным ансамблі з самай што ні на ёсць прыдатнай назвай – «Радня».

Гастрольны графік – па два канцэрты на тыдзень. Зараз ансамбль «Радня» рэпеціруе новую праграму.