На пленуме Савета абласнога аб'яднання прафсаюзаў сфарміраваны спіс з дзесяці прозвішчаў. У ім - прафсаюзныя лідэры арганізацый і прадпрыемстваў, актывісты прафсаюзнага руху, заслужаныя работнікі і маладыя спецыялісты, якія штодня ўносяць уклад у развіццё роднай краіны добрасумленнай працай.