У спартыўнай навагодняй акцыі «#ЗарядкадляДедаМороза» запрашаюць прыняць удзел магілёўцаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Гарантыі для работнікаў захоўваюцца ў поўным аб’ёме. Такі асноўны пасыл Генеральнага пагаднення – дакумента ў сацыяльна-працоўнай сферы, заключанага паміж урадам, прафсаюзамі і наймальнікамі на найбліжэйшыя тры гады.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў студзені плануе звярнуцца з пасланнем да народа і парламента. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 снежня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Фінал традыцыйнага конкурсу «Студэнт года» прайшоў у Магілёве на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Удзельнікамі абласнога этапу сталі 7 прадстаўнікоў студэнцкай моладзі Магілёўскай вобласці, якія дамагліся высокіх вынікаў у вучобе і праявілі сябе ў розных сферах дзейнасці. Па выніках конкурсных выпрабаванняў званне пераможцы атрымала Дар’я Францікава – студэнтка МДУ ім. А. А. Куляшова.