RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 снежня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык

Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 снежня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Магілёўскі цяжкаатлет Сяргей Шаранкоў стаў чэмпіёнам Еўропы да 17 гадоў з пяццю сусветнымі рэкордамі

У Эйлаце (Ізраіль) прайшло першынство Еўропы па цяжкай атлетыцы. Магілёвец Сяргей Шаранкоў выйграў залаты медаль сярод юнакоў да 15 і 17 гадоў у вагавой катэгорыі 89 кг з вынікам 357 кг (165 + 192) у суме дваябор’я. У рыўку ў першай спробе наш атлет без цяжкасці вырваў штангу вагой 155 кг. У другім падыходзе Сяргею скарыліся 162 кг.

Увазе пасажыраў магілёўскіх маршрутаў № № 22, 29 і 44: з прычыны рамонтных работ рух транспарту праз чыгуначны пераезд па вул. Вішнявецкага 17 снежня будзе забаронены

17 снежня з 09.00 да 17.00 будуць праводзіцца рамонтныя работы на чыгуначным пераездзе па вуліцы Вішнявецкага, у сувязі з чым рух транспарту праз названы пераезд будзе забаронены. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Тыдзень дзіцячай бяспекі правядзе ДАІ Магілёўскай вобласці 18–24 снежня

Напярэдадні зімовых школьных канікул з 18 па 24 снежня на тэрыторыі рэгіёна пройдзе Тыдзень дзіцячай бяспекі. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.