RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Вялікае наваселле ў Круглым (відэа)

У Круглым 8 шматдзетных сем’яў атрымалі сертыфікаты на новыя кватэры. Дом на вуліцы Ельскай пабудавалі ў раённым цэнтры і ільвіная доля кватэр прызначана вялікім сем’ям з дзецьмі.

Адкрыты дыялог «Разам да здароўя» пройдзе 6 чэрвеня ў Магілёве

Адкрыты дыялог «Разам да здароўя» пройдзе 6 чэрвеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Спартыўнае лета ў Магілёўскай вобласці (відэа)

Сустракаем лета разам са спортам. Гэта фраза можа стаць дэвізам летніх месяцаў у Магілёўскай вобласці. Спартыўныя спаборніцтвы, спецыялізаваныя дзіцячыя лагеры, трэніроўкі... Лета можна правесці з карысцю.

Як працуе ўнікальная падстанцыя «Магілёў-330»

Беларусь робіць стаўку на ўкараненне ў энергасістэму інавацыйных тэхналогій, якія спрыяюць павышэнню энергаэфектыўнасці, бяспекі, экалагічнасці, надзейнасці энергазабеспячэння і ў канчатковым рахунку якасці жыцця людзей. Яскравы прыклад таму – лічбавая падстанцыя новага пакалення «Магілёў-330», аналагаў якой няма на ўсёй постсавецкай прасторы. 330 кВ – з такім напружаннем электрычнасць прыходзіць сюды з Лукомльскай ГРЭС і размяркоўваецца далей – на Магілёўскую і Гомельскую энергасістэмы. Падстанцыю адкрылі пасля рэканструкцыі крыху больш за паўгода таму.

Больш за 40 удзельнікаў збярэ ў Магілёве абласны конкурс прафмайстэрства сярод моладзі

Больш за 40 удзельнікаў збярэ ў Магілёве абласны конкурс прафмайстэрства сярод моладзі. Працоўныя спаборніцтвы пройдуць 4 чэрвеня на базе ААТ «Магілёўхімвалакно», паведамілі ў Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў.

Свята «Купалле» ў Александрыі ў 2023 годзе будзе фінансавацца з бюджэту Саюзнай дзяржавы

Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у 2023 годзе будзе фінансавацца з бюджэту Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па выніках праведзенага ў Мінску пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях.

У Магілёўскай вобласці ўсё больш летніх лагераў выбірае патрыятычны і краязнаўчы напрамкі

У Год гістарычнай памяці ў летніх аздараўленчых лагерах Магілёўскай вобласці будуць працаваць атрады грамадзянска-патрыятычнага профілю, прадугледжаны мерапрыемствы да ўсіх дзяржаўных святаў, распрацаваны маршруты па месцах баявой славы. Моладзь будзе наводзіць парадак на воінскіх пахаваннях, наведваць музеі, валанцёрскія атрады – аказваць дапамогу ветэранам.

У Магілёўскай вобласці вызначана 50 месцаў для купання

На Магілёўшчыне вызначана 50 месцаў адпачынку ля водных аб’ектаў з арганізацыяй купання. Пра гэта паведамляецца на сайце абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Старт летняй аздараўленчай кампаніі будзе дадзены ў Магілёве 3 чэрвеня

Урачыстая лінейка, прысвечаная старту летняй аздараўленчай кампаніі і адкрыццю лагернай змены, пройдзе 3 чэрвеня на пляцоўцы Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.