RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёўскай вобласці школьны аўтапарк папоўніцца 33 аўтобусамі

У Магілёўскай вобласці парк школьных аўтобусаў папоўняць у новым навучальным годзе 33 адзінкі транспарту. Пра гэта падчас жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі ў Магілёве паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.

«У новым навучальным годзе прадугледжана набыццё 33 школьных аўтобусаў, 8 з якіх ужо паступілі ў раёны, – адзначыў Андрэй Заблоцкі. – Набыццё транспарту звязана са своечасовым абнаўленнем парку школьных аўтобусаў, а таксама арганізацыяй бяспечнага і бесперабойнага падвозу навучэнцаў у сельскай мясцовасці».

Да канца года ва ўстановах адукацыі плануецца ўладкаваць 28 кабінетаў працоўнага навучання і 43 кабінета біялогіі, закупіць 25 3D‑прынтараў. Асаблівая ўвага нададзена ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы харчблокаў устаноў адукацыі: закупляюцца параканвектаматы, халадзільнікі, пліты, смажыльныя шафы, посудамыйныя машыны, а таксама іншае тэхналагічнае абсталяванне.

На выкананне рамонту спартыўных пляцовак устаноў адукацыі ў 2022 годзе накіравана больш за Br400 тыс. бюджэтных сродкаў. Паўсюдна завяршыліся афарбоўка і рамонт спартыўнага абсталявання, нанясенне і абнаўленне разметкі на бегавых дарожках, прыведзены ў парадак ямы для скачкоў, праведзены прыёмачныя выпрабаванні спартыўнага абсталявання. Адрамантавана асфальтавае пакрыццё на бегавых дарожках і спартыўных пляцоўках у 17 навучальных установах.

Начальнік упраўлення таксама падкрэсліў, што дзяржавай прымаюцца ўсе меры па паляпшэнні ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу. Так, сёлета на бягучыя і капітальныя рамонты ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі выдзелена амаль на чвэрць больш бюджэтных сродкаў (Br11,4 млн). Прычым разам з гэтымі асігнаваннямі на падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года актыўна прывабліваюцца сродкі ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, а таксама шэфская і спонсарская дапамога (больш за Br3,2 млн).

БЕЛТА

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая