RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Больш за 200 работнікаў арганізацый аховы здароўя Магілёўшчыны ўжо прышчэплены ад COVID-19

Спецыфічная прафілактыка ці вакцынацыя – найбольш дзейсны спосаб прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Новая каранавірусная інфекцыя не з'яўляецца выключэннем.

З 1 лютага вырасце дапамога на дзяцей да трох гадоў

З 1 лютага 2021 года павялічваюцца памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

На першае дзіця памер дапамогі складзе Br472,92, на другое і наступных дзяцей – Br540,48, на дзіця-інваліда – Br608,04.

У цяпліцах Кіраўскага раёна высадзілі таматы і агуркі

У цяплічным комплексе ААТ «Рассвет» імя К.Арлоўскага ў Кіраўскім раёне пачаўся новы агароднінны сезон: там высадзілі расаду таматаў і агуркоў.

У школах Магілёва да ўрокаў працы падыходзяць па-новаму

Сярод кабінетаў абслугоўвай працы ў магілёўскіх школах наладзілі конкурс. Галоўная мэта – зрабіць заняткі цікавымі і карыснымі.

У бюджэт Магілёўскай вобласці за мінулы год паступіла Br719,3 тыс. адзінага падатку ад самазанятых грамадзян

Каля 5 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці працавалі ў мінулым годзе без абавязковай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Самазанятых грамадзян, у параўнанні з мінулым годам, стала больш на 75 чалавек, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Дабрачынную акцыю «Браты нашы меншыя» запускае моладзь Магілёўшчыны

На Магілёўшчыне стартуе рэгіянальная дабрачынная акцыя «Браты нашы меншыя», накіраваная на аказанне дапамогі бяздомным жывёлам, якія знаходзяцца ў прытулках, на ператрымцы ў валанцёраў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры абласнога камітэта ГА «БРСМ».

Сацыяльная падтрымка ў пандэмію – як яна працуе ў Магілёўскай вобласці

Меры па падтрымцы работнікаў і арганізацый у перыяд неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі працуюць у Беларусі. Што кажа заканадаўства?

Аляксандр Лукашэнка адобрыў увядзенне біяметрычных дакументаў, але асобныя моманты даручана дапрацаваць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адобрыў увядзенне ў краіне біяметрычных дакументаў, але асобныя моманты даручана дадаткова прааналізаваць і дапрацаваць. Аб гэтым стала вядома па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы.

За выхадныя ў Магілёўскай вобласці пры пажарах загінулі 3 чалавекі

За выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 9 пажараў, на якіх загінулі 3 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.