За 2,5 месяца бягучага года Магілёўская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт Br180 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры ўстановы.
Як адзначылі суразмоўцы, у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года лічба вырасла ў 3,6 раза.
«Павелічэнне паказчыка, у першую чаргу, звязана з удзелам Магілёўскай мытні з кастрычніка 2020 года ў рэспубліканскім праекце па ажыццяўленні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання, – падкрэслілі ў прэс-цэнтры. – Такая арганізацыя працы дазваляе раўнамерна размяркоўваць дэкларацыі на тавары паміж пунктамі мытнага афармлення, што дазваляе значна скараціць тэрміны выпуску тавараў».
Дарэчы, з 1 студзеня 2021 года ўступілі ў сілу змены ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, што таксама адыграла сваю ролю ў павелічэнні паступлення ў рэспубліканскі бюджэт. Сёння адменена льгота для лекавых сродкаў, медыцынскіх і пратэзна-артапедычных вырабаў, а таксама сыравіны, матэрыялаў для іх вырабу, камплектуючых вырабаў для іх вытворчасці, паўфабрыкатаў да іх. Выключаны некаторыя катэгорыі тавараў з пераліку харчовых тавараў і тавараў для дзяцей, па якіх прымяняецца стаўка падатку на дабаўленую вартасць у памеры 10% пры іх увозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 11:17
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
02.06.2025 - 09:19
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
30.05.2025 - 09:25
26.05.2025 - 13:45
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
22.05.2025 - 14:48