RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці падведзены вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

У Магілёўскай вобласці падведзены вынікі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магаблвыканкама.

Як расказалі ва ўпраўленні, трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прайшоў у перыяд з 11 па 14 студзеня 2021 г.

Больш за 15 тыс. пасажыраў за першы месяц перавезлі новыя цягнікі Мінск–Магілёў і Мінск–Пінск

Больш за 15 тысяч пасажыраў за першы месяц перавезлі новыя цягнікі ў зносінах Мінск–Магілёў і Мінск–Пінск. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі.

Аптэкі могуць прадаваць некаторыя інфузійныя растворы без рэцэпту – Міністэрства аховы здароўя

Да ўнясення змяненняў у пастанову Міністэрства аховы здароўя па пераліку лекавых сродкаў, якія адпускаюцца без рэцэпту, аптэкі маюць права прадаваць асобныя лекавыя прэпараты для інфузій без рэцэпту. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Вытворчасць палетных сталоў для аэрапортаў асвоена на магілёўскім заводзе «Строммашына»

Магілёўскі завод «Строммашына» асвоіў вытворчасць палетных сталоў, прызначаных для перамяшчэння гружаных палет (спецыяльная тара плоскай прамавугольнай канструкцыі для спрашчэння і рацыяналізацыі пагрузачна-разгрузачных работ з дапамогай спецтэхнікі) у транспартных сістэмах аэрапортаў.

Пераможцаў конкурсу «Навагодні дызайн у стылі МНС» вызначылі ў Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці вызначылі пераможцаў конкурсу «Навагодні дызайн у стылі МНС». Пра гэта паведаміла начальнік сектара ЦБЖіВА Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандра Пруднікава.

У Магілёўскай мытні расказалі аб парадку часовага ўвозу аўтамабіляў для асабістага карыстання

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне № 79 аб працягу да 31марта 2021года тэрміну часовага ўвозу транспартных сродкаў для асабістага карыстання, увезеных у перыяд з 1марта 2019 да 31марта 2020 года без мытнага дэкларавання. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскай мытні.

Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі ў Горках

Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі сёння ў Горках. Сюды пераехала шматдзетная сям’я Вольгі Драздовай. Зараз на выхаванні жанчыны знаходзяцца чацвёра дзяцей – два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі.

Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне навукі прадастаўлены выкладчыку МДУ імя А. А. Куляшова

Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2021 год у галіне навукі прадастаўлены выкладчыку Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. Пра гэта паведамляецца на сайце навучальнай установы.