RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія “ТІБО-2021”»

Стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія “ТІБО-2021”», паведамляецца на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Зніклыя баявыя ўзнагароды магілёўца воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Бяссонава праз 22 гады перадалі яго маме

Зніклыя баявыя ўзнагароды магілёўца воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Бяссонава праз 22 гады перадалі яго маме. З гэтай мэтай Магілёў 7 красавіка наведаў пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч. Ён разам са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам пабываў у гасцях у Яўгеніі Рыгораўны Бяссонавай, якая ў цяперашні час знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Гарачая лінія па пытаннях якасці паслуг Белтэлекам адбудзецца 13 красавіка ў КДК Магілёўскай вобласці

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 13 красавіка будзе праводзіцца гарачая лінія з насельніцтвам рэгіёна на тэму «Аб якасці аказваемых Магілёўскім філіялам РУП «Белтэлекам» паслуг, своечасовым рэагаванні філіялам на крытычныя заўвагі і канструктыўныя прапановы насельніцтва аб удасканаленні яго працы».

Добраўпарадкаванне, рамонт дарог і транспартныя зносіны – Леанід Заяц правёў асабісты прыём у Магілёве

Пытанні добраўпарадкавання тэрыторыі, рамонту дарог і транспартныя зносіны пасёлка з абласным цэнтрам. З такімі пытаннямі звярталіся жыхары Магілёўскага раёна да старшыні аблвыканкама Леаніда Зайца падчас асабістага прыёму грамадзян, які прайшоў сёння ў абласным цэнтры.

У Асіповіцкім раёне ўзнагародзілі найлепшых работнікаў МТФ «Свіслач»

Сёння малочна-таварная ферма «Свіслач» КСУП «Вязаўніца-Агра» Асіповіцкага раёна сімвалічна стала пляцоўкай для ўрачыстасці. Найлепшых работнікаў МТФ адзначылі на абласным і раённым узроўнях. Выбар кіраўніцтва рэгіёна ўпаў менавіта на гэтую ферму невыпадкова: за мінулы год тут надаілі 10,6 тысяч кілаграмаў малака на карову.

Праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы

Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з вялікіх святаў–Дабравешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы.

Заяўкі на нацыянальны конкурс «Залатая Літара» прымаюцца да 20 красавіка

Працягваецца прыём заявак на XVІI Нацыянальны конкурс «Залатая Літара». Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Парк атракцыёнаў у Магілёве плануе пачаць працу ў гэтым месяцы

Парк атракцыёнаў у Магілёве плануе пачаць працу ўжо ў гэтым месяцы. Пра гэта паведаміў дырэктар ААТ «Магілёўатракцыёны» Юрый Мышэйка.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя па добраўпарадкаванні рэлігійных аб’ектаў стартуе на Магілёўшчыне

Магілёўская вобласць далучаецца да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Дрыбінскі раён далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера»

Дрыбінскі раён далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Моладзь раёна дапамагла навесці парадак на тэрыторыі Свята-Праабражэнскай царквы, аб чым паведаміў першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі.