RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Магілёўскі гімназіст заняў прызавое месца ў прэстыжным вакальным конкурсе

Навучэнец Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава Ягор Дудко заняў 2 месца на III адкрытым Усерасійскім конкурсе вакальнага і інструментальнага мастацтва на прыз культурнага цэнтра Алены Абразцовай. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Наталля Алісеева.

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўшчыны за 2020 год падвядуць на ўрачыстым сходзе ў Палацы культуры вобласці 1 красавіка

Падчас мерапрыемства прадстаўнікам працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна, раёнаў і гарадоў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў развіцця па выніках справаздачнага перыяду, уручаць заслужаныя ўзнагароды.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Магілёўскай абласной бальніцы з 50-годдзем з дня заснавання медустановы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы з 50-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Магілёўскім раёне стартавала пасяўная кампанія

На полі ААТ «Цішоўка» ў вёсцы Севасцянавічы Магілёўскага раёна правялі традыцыйнае абрадавае свята «Засеўкі». Старадаўні рытуал, які сімвалізуе прыход вясны ў жыццё хлебаробаў, даў старт пасяўной кампаніі ў Магілёўскім раёне. Аграрыі настроены на вынік: уся тэхніка гатова, ўгнаеннямі для падкормкі азімых культур і насеннем забяспечаны пад поўную патрэбнасць.

Прамую тэлефонную лінію 3 красавіка правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію 3 красавіка правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Прадпрыемствы Бабруйска зарабляюць і інвестуюць (відэа)

У Бабруйску на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў рэалізуюць новы інвестыцыйны праект, а на «Славянцы» шыюць касцюмы для сноўборда. Здымачная група «Беларусь 4 ”Магілёў”» пабывала на абодвух прадпрыемствах і пазнаёмілася з тымі, хто рухае эканоміку горада і вобласці наперад.

У Магілёўскай вобласці працягваюцца работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў

У Магілёўскай вобласці працягваюцца работы па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў. На гэта звярнулі ўвагу ў Магілёўскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 3 красавіка адкрыецца выставачны праект «Настальгія»

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 3 красавіка адкрыецца інтэрактыўны выставачны праект «Настальгія». Аб гэтым паведамілі ва ўстанове культуры.