RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Чыгірынскі кластар плануюць стварыць у Магілёўскай вобласці сёлета

Чыгірынскі кластар плануюць стварыць у Магілёўскай вобласці сёлета. Ён аб’яднае розныя суб’екты гаспадарання, якія вядуць сваю дзейнасць на Чыгірынскім вадасховішчы.

На абласную Дошку гонару будзе занесена 24 арганізацый Магілёўшчыны

На абласную Дошку гонару будзе занесена 24 арганізацый Магілёўшчыны, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у 2020 годзе. Адпаведныя пасведчанні ўручаць іх прадстаўнікам 1 красавіка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за мінулы год.

Найлепшымі сталі:

У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі штогадовага спаборніцтва сярод гарадоў і раёнаў

Магілёўскі аблвыканкам падвёў вынікі спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў за 2020 год. Пры вызначэнні пераможцаў улічвалася вялікая колькасць паказчыкаў, якія характарызуюць ўсе бакі народна-гаспадарчай дзейнасці.

Ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2020 года ўдастоена 15 прадстаўнікоў рэгіёна

Пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» па выніках 2020 года вызначылі ў рэгіёне.

Арганізаваны збор прапаноў грамадзян па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыйнай камісіяй, створанай у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад 15 сакавіка 2021 г. № 105, арганізаваны збор прапаноў грамадзян па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамляецца на Нацыянальным прававым партале.

Адлегласць не перашкода: Леанід Заяц расказаў аб выніках сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю і перспектывах супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі

Адбылося пасяджэнне рабочай групы з удзелам прыморскай дэлегацыі на чале з губернатарам Алегам Кажамякам. Яно атрымалася даволі прадуктыўным. Абмяркоўваўся шэраг напрамкаў па далейшым развіцці гандлёва-эканамічных адносін.

Больш за 220 навучэнцаў прадставіць Магілёўскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды

Чацвёрты (заключны) этап алімпіяды пройдзе ў абласных і раённых цэнтрах рэспублікі ў перыяд вясновых канікул – з 29 сакавіка па 2 красавіка. Сёлета адораныя школьнікі 8–11 класаў павінны будуць прадэманстраваць веды па 18 вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц прыняў удзел у абмеркаванні пытання паставак беларускай прадукцыі ў Прымор’е

Пытанне паставак беларускай прадукцыі ў Прымор’е і наадварот абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Івана Крупко і губернатара Прыморскага краю Алега Кажамякі ў Мінску.