RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Удзельная вага Расіі ў знешнегандлёвым абароце Магілёўскай вобласці складае 60%

Расійская Федэрацыя для Магілёўскай вобласці была і застаецца ключавым знешнеэканамічным вектарам. Яе ўдзельная ў знешнегандлёвым абароце нашага рэгіёна складае 60%, у экспарце–62,1%. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Працоўныя калектывы Горацкага раёна адраджаюць папулярную ў савецкія часы вытворчую гімнастыку

У Горацкім раёне працягваецца рэалізацыя праекта «Горкі–здаровы горад». Працоўныя калектывы рэгіёна адраджаюць папулярную ў савецкія часы вытворчую гімнастыку.

Міністр інфармацыі Ігар Луцкі наведаў Хоцімск

Сёння з рабочым візітам Міністр інфармацыі Ігар Луцкі наведаў Хоцімск. Ён правёў сустрэчу з хацімчанамі, а затым пагутарыў з калектывам мясцовай рэдакцыі раённай газеты «Шлях кастрычніка».

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў у Мсціславе прыём па асабістых пытаннях

Пытанні, якія тычацца аховы здароўя, парушэння спадчынных правоў, размяшчэння аб’екта гандлю ў гістарычнай частцы горада былі паднятыя на выязным прыёме ў губернатара.

Віктар Лісковіч: вытворчы турызм дапаможа школьнікам свядома выбіраць будучую прафесію

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, намеснік старшыні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Віктар Лісковіч сёння з рабочай паездкай знаходзіцца ў Магілёве.

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў наведаў Бабруйск

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў наведаў з рабочым візітам Бабруйск. Ён азнаёміўся з работай ААТ «УКГ ”Бабруйскаграмаш”» і сустрэўся з працоўным калектывам.