RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Адлегласць не перашкода: Леанід Заяц расказаў аб выніках сустрэчы з губернатарам Прыморскага краю і перспектывах супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі

Адбылося пасяджэнне рабочай групы з удзелам прыморскай дэлегацыі на чале з губернатарам Алегам Кажамякам. Яно атрымалася даволі прадуктыўным. Абмяркоўваўся шэраг напрамкаў па далейшым развіцці гандлёва-эканамічных адносін.

Больш за 220 навучэнцаў прадставіць Магілёўскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды

Чацвёрты (заключны) этап алімпіяды пройдзе ў абласных і раённых цэнтрах рэспублікі ў перыяд вясновых канікул – з 29 сакавіка па 2 красавіка. Сёлета адораныя школьнікі 8–11 класаў павінны будуць прадэманстраваць веды па 18 вучэбных прадметах. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц прыняў удзел у абмеркаванні пытання паставак беларускай прадукцыі ў Прымор’е

Пытанне паставак беларускай прадукцыі ў Прымор’е і наадварот абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Івана Крупко і губернатара Прыморскага краю Алега Кажамякі ў Мінску.

Магілёўская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт Br180 млн

За 2,5 месяца бягучага года Магілёўская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт Br180 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры ўстановы.

Як адзначылі суразмоўцы, у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года лічба вырасла ў 3,6 раза.

Электрыфікацыя дач, дарогі, грамадскі транспарт – Леанід Мартынюк правёў асабісты прыём у Магілёве

Пытанні электрыфікацыі дачных дамоў, стан дарог, транспартныя зносіны вёсак з абласным цэнтрам – з такімі пытаннямі на прыём да памочніка Прэзідэнта – інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка – звярнуліся сёння жыхары Магілёва і Магілёўскай вобласці.

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць 27 сакавіка далучыцца да міжнароднай акцыі «Гадзіна Зямлі»

Міжнародная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе 27 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР.

У гэты дзень жыхароў рэгіёна запрашаюць далучыцца да мерапрыемства і выключыць святло на адну гадзіну з 20.30 да 21.30.

Інклюзіўная выстава-кірмаш «Гуканне вясны» пройдзе ў Бабруйску 26 сакавіка

Інклюзіўная выстава-кірмаш «Гуканне вясны» пройдзе 26 сакавіка з 10.00 да 15.00 на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджальнага пражывання УСЗ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска».

БРПА 29 сакавіка дасць старт анлайн-праекту «Бітва розумаў»

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя 29 сакавіка дасць старт анлайн-праекту «Бітва розумаў», паведаміла кіраўнік навукова-метадычнага цэнтра Цэнтральнага савета БРПА Рыта Арцёмава.