Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 лістапада першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Да выпуску інавацыйнай прадукцыі прыступілі на прадпрыемстве «Універсал – Бабруйск». Па замове Камскага аўтазавода ў Татарстане, з якім бабруйчане супрацоўнічаюць ужо дзясятак гадоў, тут распрацавалі і робяць электрафіцыраваныя люстэркі для грузавых аўтамабіляў, і нават з падагрэвам.
ЦВК абнародаваў прозвішчы кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх даных, выбраны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці. Гэтыя звесткі размешчаны на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама.
Папярэдняя яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці склала 82,3%. У цэлым па Беларусі свой голас за таго ці іншага кандыдата аддала 77,22% выбаршчыкаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.
Наталля і Дзмітрый Гурэевы прыйшлі на выбарчы ўчастак, які размясціўся ў Палацы гімнастыкі ў Магілёве, разам са сваімі пяццю дзецьмі. Кажуць, звычайна наглядаць за імі просяць сяброў ці сваякоў, але сёння тыя самі на выбарах.