Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Міхайлавіч Каранкевіч 25 красавіка правядзе асабісты прыём грамадзян, юрыдычных асоб і іх прадстаўнікоў у Магілёве.
Спецпаказ фільма «Недатыкальнасць» і сустрэча з творчай групай стужкі пройдуць 23 красавіка ў Магілёўскім кінатэатры «Ветразь». Мерапрыемства адбудзецца ў межах святкавання 95-годдзя беларускага кіно, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат».
Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У наступным турыстычным сезоне Магілёўскі аэрапорт чакае пашырэнне зоны прылёту-вылету пасажыраў. Гэта неабходна ў сувязі з павелічэннем пасажыраплыні, паведаміў начальнік Магілёўскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Уладзімір Нікіцін.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць быць назначаны на вясенняй сесіі парламента ў 2020 годзе, расказала ў эфіры тэлеканала СТБ старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Прапанова аб павышэнні пенсій па ўзросце з 1 мая бягучага года прадугледжвае рост прыкладна на 6 працэнтаў. Аб гэтым заявіла ў эфіры тэлеканала АНТ міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
Беларусь самастойна вызначае свой унутраны і знешнепалітычны парадак дня, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.
У дзень рэспубліканскага суботніка – 20 красавіка – больш за 300 тыс. жыхароў Прыдняпроўскага краю прынялі ўдзел у работах па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў і на працоўных месцах. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Сярэдняя школа ў мікрараёне «Казіміраўка» Магілёва адкрые дзверы для хлопчыкаў і дзяўчынак у новым навучальным годзе. Пра гэта паведаміў сёння ў час працы на суботніку старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Будаўнічая пляцоўка новай СШ стала адным з асноўных аб’ектаў рэспубліканскага суботніка ў горадзе на Дняпры.