У Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі на святочнай лінейцы ў гонар Дня ведаў віталі навабранцаў — 53 кадэты. Усе яны з поспехам прайшлі курс маладога байца і зусім хутка прынясуць кадэцкую прысягу.
Прадстаўнікі ахоўнага ведамства падрыхтавалі для дзяцей сапраўднае свята з удзелам казачных персанажаў. Тут былі і Фея, і Чабурашка, і кракадзіл Гена, і бабулька Шапакляк, якая так і не змагла сапсаваць першы дзень новага навучальнага года. Яшчэ адным важным героем стаў Святлафор, які нагадаў рабятам аб правілах дарожнага руху і аб тым, як трэба паводзіць сябе на дарогах і вуліцах горада.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прыняў удзел у адкрыцці СШ №24 ім. К.М. Сіманава і ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы» прайшоў з 22 чэрвеня па 4 ліпеня ў Магілёўскай вобласці. У гэтым годзе яго ўдзельнікамі сталі 80 чалавек з Магілёўшчыны і 11 рэгіёнаў Расіі. Праект «Дарогамі Памяці і Славы» – унікальная магчымасць на свае вочы ўбачыць гісторыю дзяржавы, пабываць у знакавых месцах, дзе калісьці вялася барацьба за нашу незалежнасць. Тэлерадыёкампанія «Магілёў» прайшла ўвесь маршрут праекта разам з моладдзю. Мы захавалі ўсе эмоцыі, усе перажыванні, усю радасць і боль.
Каб старт новага навучальнага года стаў святам для ўсіх дзяцей, Беларускі Чырвоны Крыж па традыцыі праводзіць акцыю «Збіраем дзяцей у школу». У Магілёўскай вобласці такую дапамогу ад Беларускага Чырвонага Крыжа атрымае тысяча дзяцей.