Міжнародны эканамічны форум адкрыўся сёння ў Магілёве падчас правядзення Дзён Пензенскай вобласці ў рэгіёне. Удзел у ім узялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і губернатар Пензенскай вобласці Алег Мельнічэнка.
Эканамічны форум у рамках Дзён Пензенскай вобласці праходзіць у Магілёве. У праграме форуму - выстава дасягненняў прамысловасці Пензенскай вобласці, пленарнае пасяджэнне і перагаворы.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з губернатарам Пензенскай вобласці Алегам Мельнічэнкам. Дэлегацыя наведвае наш рэгіён у рамках правядзення з 1 па 5 красавіка дзён Пензенскай вобласці.