RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 146 жыхарак усіх абласцей і Мінска

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў указ №78 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прафсаюзныя санаторыі штогод аздараўліваюць каля 100 тыс. чалавек

Магілёўскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў рэгулярна праводзіць маніторынгі колькасці адпачывальнікаў членаў прафсаюза і мер па патанненні кошту пуцёвак у прафсаюзных здраўніцах. Аб санаторна-курортным лячэнні ішла размова на выязным пасяджэнні прэзідыума Савета Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў у Бабруйску.

Пытанні падрыхтоўкі медкадраў абмеркавалі на канферэнцыі ў Магілёўскім дзяржаўным медкаледжы

Якім сёння павінна быць медыцынская адукацыя, каб адпавядаць патрэбам часу і рынку? Адказы на актуальныя пытанні падрыхтоўкі медкадраў шукалі на канферэнцыі з міжнароднымі ўдзельнікамі. Сустрэча прайшла на базе Магілёўскага дзяржаўнага медкаледжа. Такім чынам, найстарэйшая ў Беларусі медыцынская навучальная ўстанова адзначыла сваё 160-годдзе.

Прафсаюзны прыём на Магілёўшчыне пройдзе 27 лютага

Заўтра, 27 лютага, прафсаюзныя юрысты бясплатна пракансультуюць усіх жадаючых па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна - эканамічных інтарэсаў.

«Амаль 8 тысяч прадстаўнікоў уразлівых катэгорый атрымалі канкрэтную дапамогу»: у Магілёве падвялі вынікі працы Чырвонага Крыжа ў 2024 годзе

Пасяджэнне прэзідыума абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа адбылося сёння ў Магілёве. Аб выніках работы структур аб'яднання па рэалізацыі стратэгічных напрамкаў у 2024 годзе і задачах на 2025-ы расказаў старшыня абласной арганізацыі Андрэй Мартыноўскі..

Эфектыўнасць работы сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак вывучаць у Магілёўскай вобласці

Эфектыўнасць работы сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак вывучаць у Магілёўскай вобласці, паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці, дзе адбылася міжведамасная нарада.

Развівае стратэгічнае мысленне - у Магілёве ўпершыню пройдзе кіберспартыўны турнір сярод медработнікаў

Кіберспартыўны турнір сярод арганізацый аховы здароўя вобласці пройдзе 14 сакавіка. Ён будзе праводзіцца па дысцыпліне Counter-Strike 2 у камандным фармаце.

Цюльпаны, ружы, мімозы. Тысячы кветак будуць радаваць дам 8 Сакавіка ў Магілёве

Амаль 7 тыс. цюльпанаў і 5,5 тыс. руж плануе рэалізаваць «Магілёўзелянбуд» да Міжнароднага жаночага дня. Пра гэта расказала в.а. начальніка аддзела маркетынгу прадпрыемства Аксана Саўчанка.