Беларуска Сюзанна Валадзько заваявала два медалі на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы 2025 года, які праходзіць у сталіцы Малдовы Кішынёве.
Наша спартсменка стала прызёрам у вагавой катэгорыі да 71 кілаграма. Выступленні ў рыўку Валадзько пачала з двух няўдалых падыходаў на 101 кг, пасля чаго зафіксавала груз 102 кг. У штуршку Сюзанна паслядоўна справілася са штангай вагой 128, 131 і 134 кг, стаўшы тым самым уладальніцай малога серабра ў гэтым практыкаванні. Сума беларускі ў дваябор'і склала 236 кілаграмаў, што прынесла ёй выніковы бронзавы медаль. На мінулагоднім чэмпіянаце Еўропы Валадзько была ў агульнай табліцы другой, а на Алімпійскіх гульнях заняла чацвёртае месца.
Чэмпіёнкай Еўропы ў вазе да 71 кг стала Эйгло Стурлудоцір з Ісландыі (244 кг, 109+135), сярэбраную ўзнагароду выйграла расіянка Зарына Гусалава (241 кг, 110+131). Напярэдадні першы медаль кантынентальнага форуму нашай камандзе прынесла Дзіяна Майсяевіч (да 64 кг), якая ўзяла малую бронзу ў рыўку. Далей у чацвер за прызы турніру ў Кішынёве будуць змагацца нашы Вадзім Ліхарад і Андрэй Фралоў, якія выступаюць у катэгорыі да 81 кг. Усяго чэмпіянат Еўропы сабраў у Малдове больш як 330 штангістаў з 42 краін.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»