У Магілёве ў тэставым рэжыме зарабіла аплата праезду бескантактнымі банкаўскімі карткамі. У Салоне аўтобуса №12 зараз устаноўлены валідатары для прыёму аплаты без удзелу кандуктара.
19 студзеня сваё прафесійнае свята адзначылі супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях - людзі, чыё пакліканне ратаваць жыццё. Ва ўрачыстай абстаноўцы прысягу прынялі 94 маладыя супрацоўнікі.
Іх знайшлі падчас правядзення Вахты Памяці ў Магілёўскім раёне ў верасні мінулага года. Тады ў раскопах ля вёсак Прысна - Зацішша - Дубінка пошукавікі Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Вікру» сумесна з прадстаўнікамі 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна Міністэрства абароны паднялі астанкі семярых чырвонаармейцаў.
Ва ўрачыстай абстаноўцы першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Андрэй Маціевіч уручыў Баявы Сцяг і грамату Кіраўніка дзяржавы камандзіру брыгады гвардыі палкоўніку Аляксандру Цагойку. Аб гэтым паведамляецца ў Telegram-канале Міністэрства абароны Беларусі.
Афіцэрскі сход, прысвечаны Дню ратавальніка, прайшоў у Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Яго кіраўнік Дзмітрый Голубеў уручыў узнагароды і граматы лепшым ратавальнікам рэгіёну. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка правядзе 22 студзеня ў Клімавіцкім раёне выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Прыём будзе праходзіць у раённым выканаўчым камітэце з 12:00.