RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 красавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары  8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

«Культурнай сталіцай года» ў 2024 годзе стануць Бялынічы

У 2024 годзе статус «Культурная сталіца года» будзе нададзены Бялынічам. Такое рашэнне было прынятае на паседжанні калегіі Міністэрства культуры.

На пасаду генеральнага дырэктара «Белшыны» ўзгоднены Аляксандр Кавалёў

Аляксандр Кавалёў узгоднены на назначэнне генеральным дырэктарам ААТ «Белшына». Такое рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, разгледзеўшы 27 сакавіка кадравыя пытанні.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як цяпер складваецца сітуацыя на «Белшыне».

На прадпрыемстве ў Чэрыкаўскім раёне плошчу сяўбы пад грэчку павялічылі амаль у 5 разоў

Па Указе Прэзідэнта «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці» ў гэтым годзе нам выдзеляць новыя сеялку і культыватар. Увосень азімых збожжавых пасеялі 1820 гектараў, азімага рапсу — 510. На вясну план такі: больш за ўсё кукурузы — каля 800 гектараў, зернебабовых — 360, шматгадовай травы — 260, аднагадовай — 224. Стратэгію крыху памянялі. Вырашылі павялічыць пасяўныя плошчы грэчкі: з 30 гектараў да 140. З гэтай культурай нядрэнна атрымліваецца працаваць, таму вырашылі зрабіць акцэнт на ёй.

У Магілёве прайшоў кастынг нацыянальнага конкурсу прыгажосці

У магілёўскім Палацы культуры вобласці 25 сакавіка з самай раніцы быў чутны цокат абцасікаў. Абаяльныя і прывабныя дзяўчаты запоўнілі ўсю свабодную прастору, бо ў Магілёве праходзіў рэгіянальны кастынг XIII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». Што і казаць, канцэнтрацыя прыгажосці на адзін квадратны метр тут перавышала ўсе дапушчальныя нормы.

Рамонт дарог, пытанні водазабеспячэння і аказання жыллёва-камунальных паслуг цікавілі тых, хто тэлефанаваў на прамую лінію да старшыні аблвыканкама

Прамую тэлефонную лінію правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. За тры гадзіны кіраўніку рэгіёна паступіла 30 званкоў. Сярод асноўных пытанняў - рамонт дарог, водазабеспячэнне, аказанне жыллёва-камунальных паслуг.

Расійскі драматург Мікалай Каляда правёў творчую сустрэчу (відэа)

Будучыя акцёры і рэжысёры Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў сустрэліся са знакамітым драматургам і заснавальнікам аднайменнага сусветна вядомага драматургічнага тэатра Мікалаем Калядой.
 
Моладзь цікавіла шлях драматурга, стаўленне да розных жанраў, а таксама, як мастаку расці прафесійна.