RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Магілёўскі спартсмен стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы па сучасным пяцібор’і

У Ніжнім Ноўгарадзе (Расія) праходзіць чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор’і. У турніры ўдзельнічае 120 спартсменаў з 16 краін.

У Беларусі вызначылі арганізацыі, якія маюць права на ўласны сцяг

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў указ № 258 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У дакуменце вызначаны пералікі органаў і арганізацый, якія маюць права на ўстанаўленне сцягоў, і асоб, упаўнаважаных на нашэнне форменнай вопраткі.

На валютным рынку Магілёўскай вобласці захоўваецца тэндэнцыя чыстай прапановы валюты з боку насельніцтва

У I паўгоддзі 2021 года на валютным рынку рэгіёна захавалася тэндэнцыя перавышэння аб’ёмаў прададзенай насельніцтвам замежнай валюты над яе купляй. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка па Магілёўскай вобласці.

Чым здзівіць гасцей свята «Александрыя збірае сяброў»

Сёлета «Купалле» традыцыйна збярэ гасцей на беразе Дняпра. З улікам эпідсітуацыі фестываль будзе доўжыцца адзін дзень – 10 ліпеня. Сімвалам рэспубліканскага свята абраны ручнік – тое, што суправаджае славянскага чалавека ад нараджэння да смерці, што сустракаецца ва ўсіх нашых культурных мерапрыемствах, святах.

У Беларусі змяняюцца патрабаванні да размяшчэння вонкавай рэкламы

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў дэкрэт №3 «Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Магіляўчанін Мікіта Цмыг пра тое, як беларускія плыўцы рыхтуюцца да Алімпіяды і чаго чакаюць ад гульняў

Як беларускія плыўцы рыхтуюцца да будучай Алімпіяды, чаго чакаюць ад гульняў і каго лічаць галоўным сапернікам? Пра гэта і не толькі пагаварылі з Мікітам Цмыгам –майстрам спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, сярэбраным прызёрам Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку, чэмпіёнам Беларусі па плаванні на дыстанцыях 50, 100 і 200 м на спіне.

У горацкай Аўсянцы – найлепшы сельсавет Магілёўскай вобласці (відэа)

Аўсянкаўскі сельскі савет Горацкага раёна – пераможца спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці за 2020 год. Сакрэт поспеху – увага да надзённых праблем вяскоўцаў.