RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У трэндзе стартапаў тэмы штучнага інтэлекту і медыцыны

Стартап-форум «Mogilev Invest Day», які адбыўся ў канцы мінулага тыдня, прайшоў ужо 16-ым разам. Арганізатары – камітэт эканомікі Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва, ГА «Інвестыцыйны клуб “ДЭКРО”». Прэзентацыі бізнес-ідэй, бітвы стартапаў, краш-тэсты ідэй, нэтворкінг з бізнесменамі, інвестарамі і ментарамі: паводле ацэнкі экспертаў, цяперашні стартап-форум адрозніваўся вялікай колькасцю якасных праектаў.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 снежня намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 снежня намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары  8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Выпуск 16.12.2022

Беларуская

Сістэму маніторынгу па ачыстцы вуліц ад снегу запусцілі ў Магілёве

Праграму маніторынгу чысткі вуліц Магілёва ад снегу прадэманстравалі 17 снежня старшыні аблвыканкама Анатолю Ісачанку. Удзел у сустрэчы прыняў таксама старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў. Сістэма сачэння за ходам працы тэхнікі ў тэставым рэжыме запушчана ў МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў».

На пытанні жыхароў Магілёўшчыны адказаў Анатоль Ісачанка падчас прамой тэлефоннай лініі

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння прамую тэлефонную лінію. За тры гадзіны ад жыхароў рэгіёна паступіла звыш трыццаці званкоў. Сярод найбольш частых гучалі пытанні арганізацыі і змяненняў маршрутаў грамадскага транспарту, ЖКГ, у тым ліку капрамонту і добраўпарадкавання, прадастаўлення медыцынскай дапамогі, разлікаў па дагаворах на аказанне паслуг ад індывідуальных прадпрымальнікаў, заработнай платы.

Іван Кубракоў аб дапамозе людзям: у нашым жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу

У нашым жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас цырымоніі ўзнагароджання найлепшых супрацоўнікаў МУС у вёсцы Гаі Магілёўскага раёна.