У мінулым годзе на ААТ «Беларускі цэментны завод» у Касцюковічах пачаліся прамысловыя выпрабаванні па падборы эфектыўных інтэнсіфікатараў памолу цэменту. Мэта – атрымліваць высокамарачны хуткацвярдзеючы матэрыял адпаведнай якасці пры мінімальных энергазатратах, паведамілі ў Беларускай цэментнай кампаніі.