RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Тыдзень маці пройдзе ў Магілёўскай вобласці 11–17 кастрычніка

14 кастрычніка ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень маці. Напярэдадні гэтага свята з 11 па 17 кастрычніка пройдзе Тыдзень маці.

У Музеі гісторыі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі можна ўбачыць унікальныя экспанаты. Відэа

У Музеі гісторыі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі можна ўбачыць унікальныя экспанаты. Напрыклад, прататып смартфона, якому амаль 70 гадоў.

«Экалагічны дэсант»: у Магілёўскім раёне студэнты і выкладчыкі высадзілі 4 тыс. саджанцаў алешыны

Студэнты і выкладчыкі Беларускага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій правялі ў Магілёўскім раёне акцыю «Экалагічны дэсант», падчас якой высадзілі 4 тыс. саджанцаў алешыны. Пра гэта паведаміў намеснік дэкана інжынерна-тэхналагічнага факультэта ўстановы адукацыі Юрый Грабянцоў.

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 12 кастрычніка правядзе «прамыя лініі»

У межах правядзення Тыдня маці ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 12 кастрычніка з 15.00 да 16.00 будуць арганізаваны «прамыя лініі» па наступных пытаннях:

– пытанні дзяржаўнай падтрымкі сем’яў з дзецьмі – Тарасенка Святлана Пятроўна, старшыня камітэта, па тэлефоне (80222)75 23 29;

Кінатыдзень «Тураўская восень» пройдзе ў Магілёве 18-24 кастрычніка

Кінатыдзень «Тураўская восень», прысвечаны памяці вядомага беларускага кінарэжысёра Віктара Турава, пройдзе 18–24 кастрычніка ў абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».

Маладзёжны парламент пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў ініцыяваў акцыі да Дня маці

Напярэдадні Дня маці маладзёжны парламент пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў выйшаў з ініцыятывай павіншаваць маці-выхавальнікаў дамоў сямейнага тыпу, а таксама арганізаваць Інтэрнэт-флэшмоб «#пазвані маме».

У Бабруйскім раёне святкуюць «Дажынкі»

У Бабруйскім раёне сёння святкуюць «Дажынкі». Раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі арганізаваны ў аграгарадку Кавалі, расказалі ў Бабруйскім райвыканкаме.