RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Экалагічны дэсант»: у Магілёўскім раёне студэнты і выкладчыкі высадзілі 4 тыс. саджанцаў алешыны

Студэнты і выкладчыкі Беларускага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій правялі ў Магілёўскім раёне акцыю «Экалагічны дэсант», падчас якой высадзілі 4 тыс. саджанцаў алешыны. Пра гэта паведаміў намеснік дэкана інжынерна-тэхналагічнага факультэта ўстановы адукацыі Юрый Грабянцоў.

«Акцыя «Экалагічны дэсант» праводзіцца ва ўніверсітэце ўпершыню і прымеркавана да Года народнага адзінства і рэспубліканскай ініцыятывы «Чысты лес», – расказаў Юрый Грабянцоў. – Удзел у ёй прынялі супрацоўнікі нашага факультэта, студэнты першага і другога курсаў па спецыяльнасці «прыродаахоўная дзейнасць» – усяго 30 чалавек. Мы хацелі прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да аднаго з самых галоўных прыродных багаццяў нашай краіны – лесу».

Прадстаўнікі ВНУ працавалі на тэрыторыі Чамяранскага лясніцтва. Яны высадзілі лясныя культуры на плошчы 4 га. Другі этап «Экалагічнага дэсанту» пройдзе 9 кастрычніка: студэнты і выкладчыкі выйдуць на ўборку тэрыторыі этнаграфічнага комплексу «Зялёны гай» у Магілёве.

Спецыяльнасць «прыродаахоўная дзейнасць» параўнальна маладая для Магілёўскай ВНУ: яна створана ўсяго 5 гадоў таму. Штогод са сцен універсітэта выходзіць па 20–25 спецыялістаў з кваліфікацыяй «Эколаг. Інжынер па ахове навакольнага асяроддзя». Падчас працоўнай дзейнасці менавіта гэтыя маладыя людзі будуць актыўна працаваць над захаваннем прыродных рэсурсаў і рашэннем экалагічных праблем сучаснасці.

«У планах – зрабіць акцыю «Экалагічны дэсант» штогадовай», – дадаў намеснік дэкана.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая