Літаратурна-музычная праграма «Хай мацнее штогод наш адзіны народ», прысвечаная Дню народнага адзінства, сабрала ў актавай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна аматараў добрай паэзіі і музыкі. Госці мерапрыемства пазнаёміліся з творчасцю Аляксандра Казекі, Віктара Кунцэвіча, Валянціны Габрусевай, Аляксандра Косцерава, Наталлі Міхальчук, Алены Кісель, Вольгі Бяловай, Жанны Усцінавай і іншых. Аўтарскія выступленні разбавілі прадстаўленні выхаванцаў узорнай тэатральнай студыі «В точку!» Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў № 1.