RU BY EN 中文
Instagram

Содержимое

ЦВК Беларусі апублікаваў каляндарны план прэзідэнцкіх выбараў

Цэнтрвыбаркам апублікаваў каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі. Дакумент размешчаны на сайце ЦВК.

Каб павіншаваць ветэрана, магілёўскія ратавальнікі падняліся да яго на балкон па пажарнай лесвіцы з букетам руж

Жыхары дамоў па Юбілейным бульвары ў Магілёве сёння расчынялі вокны і выходзілі ў двор, спрабуючы зразумець, што адбываецца. Да аднаго з пад’ездаў падкаціла пажарная машына, да акна падставілі пажарную лесвіцу ...Ні дыму, ні брандспойта, ні трывогі не было.

Леанід Заяц: «Наша задача – памятаць подзвіг бацькоў і дзядоў»

У Магілёве на мемарыяльным комплексе «Лагер смерці» па праспекце Шміта адбылася акцыя памяці «Са слязамі на вачах». Да Вечнага агню былі ўскладзены вянкі і кветкі. Памяць загінулых воінаў ушанавалі хвілінай маўчання.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 мая галоўнае ўпраўленне юстыцыі і ўпраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 мая галоўнае ўпраўленне юстыцыі і ўпраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня

Парламент прызначыў прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Палата прадстаўнікоў сёння прызначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што з улікам значнасці прэзідэнцкіх выбараў для краіны дэпутатам трэба будзе сур’ёзная, адказная арганізацыйна-палітычная праца.