Намеснік старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Алена Латушкіна са старшынёй Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Віктарам Суславым наведалі Шклоўскую цэнтральную бальніцу і Слабадскі фельчарска-акушэрскі пункт. Азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай амбулаторыі і бальніцы, умовамі працы і адпачынку медперсаналу, паразмаўлялі з маладымі спецыялістамі.