RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Аляксандр Саксонаў: ад нас залежыць, у якое рэчышча мы накіруем энергію падрастаючага пакалення

У Магілёўскай вобласці на пленуме БРСМ прадставілі новага маладзёжнага лідара рэгіёна. Першым сакратаром абласной арганізацыі стаў Аляксандр Саксонаў.

Прэзентацыя народных святаў і маладзёжная праграма: што ўвайшло ў канцэпцыю святкавання «Купалля»

Прэзентацыя народных святаў, замежныя дэлегацыі і моладзевая праграма – канцэпцыю правядзення свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») абмеркавалі ў Магілёве. Пасяджэнне па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства адбылося пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі.

Новы рэкорд па зборцы рухавіка і фігурнае кіраванне МТЗ – у Горках выбіраюць найлепшыя каманды будучых аграрыяў

На базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі 19 мая прайшоў асноўны конкурсны дзень фестывалю прафесійнага майстэрства «Акадэміяпрофі 2022». 12 каманд з агракаледжаў краіны і дзвюх ВНУ–БДСГА і БДАТУ (а гэта каля 50 удзельнікаў) спаборнічалі ў пяці ўменнях. Хлопцы збіралі аўтамабільны рухавік на час, рыхтавалі да працы трактар з плугам і апырсквальнік.

У Дзень стварэння магілёўскай міліцыі ў Ленінскім РАУС горада цёпла павіншавалі ветэрана райаддзела

Кіраўніцтва Ленінскага РАУС Магілёва павіншавала са знамянальнай датай ветэрана райаддзела. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Алена Сіманава:

У выніку пажару ў кватэры ў Бабруйску загінуў мужчына

Пяць пажараў у Бабруйску, Клімавічах, Быхаўскім, Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Ігар Марзалюк: я за экспансію беларускай традыцыі, беларускай культуры, беларускіх навуковых тэхналогій

Канцэнтраваная нацыянальная ідэя на вялікую перспектыву – беларускае сэрца, IT-тэхналогіі і нікога наперадзе. Такое меркаванне ў праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на тэлеканале АНТ выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк.

Пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта адбылося ў Магілёве

Пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта адбылося сёння ў Магілёве. На парадак дня былі вынесены пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту вобласці за I квартал 2022 года, а таксама рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкама па забеспячэнні кваліфікаванымі кадрамі арганізацый адпаведных галін.

XIV рэспубліканскі турнір па міні-футболе памяці А. В. Мініна пройдзе ў Магілёве

XIV рэспубліканскі турнір па міні-футболе памяці А. В. Мініна сярод каманд дарожнай галіны Рэспублікі Беларусь з удзелам Міністэрства транспарту і камунікацый адбудзецца 20–21 мая на спартыўнай базе «Спартак». Удзел у спаборніцтве прымаюць каманды, якія падалі заяўку ў аргкамітэт.