RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Магілёўскі абласны камітэт БРСМ арганізаваў працу гарачай лініі для пажылых людзей

Магілёўскі абласны камітэт БРСМ арганізаваў працу гарачай тэлефоннай лініі для пажылых людзей. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме.

Жыхароў Быхаўскага раёна запрашаюць паўдзельнічаць у распрацоўцы лагатыпа на тэму ЗЛЖ

Жыхароў Быхаўскага раёна запрашаюць паўдзельнічаць у распрацоўцы лагатыпа на тэму ЗЛЖ. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў раённым выканаўчым камітэце.

У Беларусі зацверджаны нарматывы кошту 1 кв. м жылля

У Беларусі ўстаноўлены нарматывы гранічнага кошту 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання шматкватэрных жылых дамоў. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва № 47 ад 20 жніўня, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цукровыя буракі ў Магілёўскай вобласці ўбраныя з 35% займаемых імі плошчаў

Паводле даных на раніцу 1 кастрычніка, цукровыя буракі прыбраныя з 3,1 тыс. га. Сабрана 125 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 395 ц/га, у Горацкім раёне–525 ц/га. Цукрыстасць склала 15,9%. Працягваецца іх вывазка на бураковыя пункты і продаж у кошт дзяржзаказу.

Стратэгію развіцця і тактыку планавання ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2020/2021 навучальным годзе абмеркавалі ў Магілёве

На базе ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» адбылося пасяджэнне абласнога Савета і семінар-нарада дырэктараў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па тэме «Стратэгія і тактыка развіцця планавання устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў 2020/2021 навучальным годзе».

Гарадскі дыялог аб праблемах развіцця адукацыі адбудзецца ў Магілёве 7 кастрычніка

Гарадскі дыялог аб праблемах развіцця адукацыі адбудзецца ў Магілёве 7 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Палілог адкрые новы сезон серыі дыскусій па актуальных пытаннях, якія хвалююць жыхароў абласнога цэнтра. 

Br404,6 млн заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці суб’екты малога і сярэдняга бізнесу за 8 месяцаў гэтага года

За 8 месяцаў 2020 года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці заплацілі ў бюджэт Br404,6 млн., або 42,3% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

У Палацы мастацтваў Бабруйска з’явіліся 1,5-метровыя гліняныя скульптуры з Кітая

У Палацы мастацтваў Бабруйска з’явілася новая фотазона. У яе цэнтры – традыцыйныя гліняныя скульптуры «Афу» вышынёй 1,5 метра ў выглядзе чароўных хлопчыка і дзяўчынкі ў яркіх традыцыйных кітайскіх касцюмах. Гэта падарунак гораду на Бярэзіне ад горада-пабраціма Усі правінцыі Цзянсу.

Дзесяць дамоў сумеснага сезоннага пражывання і сем дамоў зімоўкі створаны ў Магілёўскай вобласці

Дзесяць дамоў сумеснага сезоннага пражывання і сем дамоў зімоўкі створаны ў Магілёўскай вобласці як альтэрнатыўная форма ўладкавання адзінокіх і адзінока пражываючых старых.

Жыхароў Магілёўскай вобласці 17 кастрычніка запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Чысты лес»

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Чысты лес». Мерапрыемства пройдзе 17 кастрычніка па ўсёй краіне і будзе прымеркавана да Года малой радзімы, як паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.