Марафон добрых спраў працягваецца. Акрамя дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ў навагоднія святы ўвагу надаюць таксама і пажылым людзям. Так, у рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы наведаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Сінкевіча з вёскі Засценкі Магілёўскага раёна, а потым дзіцячы дом сямейнага тыпу ў вёсцы Мікалаеўка-2.