У Горках пры Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ўжо 20 гадоў існуе праваслаўны клуб «Ступені». Да духоўнага праз зносіны: выкладчыкі гісторыі расказваюць будучым агратэхнікам, бухгалтарам, правазнаўцам і біятэхнолагам аб рэлігіі падчас гутарак і паездак у Жыровічы, Мсціслаў, Полацк, далучаюць да духоўнага і праз адкрытыя дыскусіі са святаром.