У Горацкім раёне 12 кастрычніка адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 76-й гадавіне бітвы пад Леніна. У мерапрыемстве прыняла ўдзел польская дэлегацыя, а таксама кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, Горацкага райвыканкама, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасць і моладзь. Да магіл савецкіх і польскіх воінаў былі ўскладзены вянкі і кветкі. Каля Музея савецка-польскай баявой садружнасці адбыўся ўрачысты мітынг.