RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Фестываль «Шчасце ў дзецях» пройдзе 13–14 мая ў Бабруйску

Дзявяты па ліку фестываль у падтрымку сям’і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях» пройдзе 13–14 мая ў Бабруйску.

Магілёўскія ратавальнікі душэўна павіншавалі з Днём Перамогі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і пажарнай службы Андрэя Сямёнавіча Маісеева

Гэтым летам магілёўцу Андрэю Сямёнавічу Маісееву споўніцца 97 гадоў. Да ўрачыстасці яшчэ некалькі месяцаў, а Дзень Перамогі – зусім хутка. Са святам сёння цёпла павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і пажарнай службы магілёўскія ратавальнікі.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц напярэдадні Дня Перамогі наведаў шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй было прынята рашэнне не праводзіць у шпіталі традыцыйны святочны канцэрт. Замест гэтага Леанід Заяц прайшоў па палатах і асабіста павіншаваў пацыентаў медустановы з надыходзячым святам, пажадаў моцнага здароўя, уручыў падарункі.

Маладзёжны пасол МУР Кацярына Чорная: праблема захавання марскіх экасістэм актуальная і для нас

Наша краіна знаходзіцца на водападзеле басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. І хоць прамога выхаду да іх няма, маладзёжны пасол Мэт устойлівага развіцця Кацярына Чорная ўпэўненая: праблема забруджвання і закіслення воднага асяроддзя для нас таксама актуальная.

У Чэрыкаўскім раёне перапахавалі астанкі байца Чырвонай Арміі

Астанкі чырвонаармейца Міхаіла Градусава, знойдзеныя ў Эстоніі, перапахавалі сёння ў вёсцы Зоры Чэрыкаўскага раёна. Як адзначылі сваякі салдата, асабліва важна, што іх продак вярнуўся на радзіму напярэдадні Дня Перамогі.

У Магілёўскай вобласці пражывае крыху больш за 280 ветэранаў

У Магілёўскай вобласці, паводле даных на 3 мая, пражывала 286 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.