Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння асабісты прыём грамадзян. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў па рамонце падмурка шматкватэрнага дома, рэалізацыі права на паляпшэнне жыллёвых умоў, непадаўжэння арэнды гандлёвага месца да яго звярнуліся жыхары абласнога цэнтра і Бабруйска.