Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» ў хатнім матчы супраць віцебскага «Рубона» выйгралі ўсяго адну чвэрць, але гэтага аказалася дастаткова, каб падоўжыць бяспройгрышную серыю ў чэмпіянаце Беларусі - 88:85 (18:23, 22:23, 27:16, 21:23 ).
Сучасныя метады ў сферы адукацыі распрацоўвае Бабруйская гімназія №3. Яна з'яўляецца апорным цэнтрам па рэалізацыі адукацыйных практык устойлівага развіцця. Адным з такіх праектаў стаў IT цэнтр "STEM-клас". Гэта прыклад таго, як звычайныя школьнікі маюць магчымасць змяніць свет навокал сябе.
Першы прамысловы выпуск казінага малака здзейснілі на Магілёўшчыне. 250 кілаграмаў сыравіны на перапрацоўку прыняў Шклоўскі масларобны завод. Пастаўшчык - Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства, дзе развіваюць племянную казаводства зааненскай і альпійскай парод. Плануецца, што пастаўкі сыравіны на Шклоўскі масларобны завод будуць штотыдзень.
Віншаванні з 70-годдзем з дня нараджэння ў Магілёўскім аблвыканкаме сёння прымаў намеснік старшыні савета абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Валерый Яленскі.
Пошукавы клуб «Вікру» арганізуе перасоўную выставу ў навучальных установах і ўрокі мужнасці. На гэты раз наведалі 33-ю школу Магілёва. Падлеткі праявілі жывую цікавасць да экспанатаў вялікай айчыннай вайны, якія былі знойдзены падчас раскопак на месцах баёў. Такія мерапрыемствы выхоўваюць у моладзі павагу да сваёй радзімы і да гістарычных падзей мінулага.
Дасягнута дамоўленасць з замежным інвестарам на рэалізацыю на тэрыторыі СЭЗ «Магілёў» буйнога інвестыцыйнага праекта па стварэнню вытворчасці хіміка-тэрмамеханічнай масы. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Генеральны дырэктар ААТ «Магілёўліфтмаш» Сяргей Чарткоў перад 18-м пасяджэннем Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Ніжагародскай вобласці расказаў аб узаемадзеянні ў сферы пастаўкі ліфтаў.
Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў аб'яўляе аб пачатку прыёму праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва Магілёўскай вобласці.