На Магілёўшчыне сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і буйныя фермерскія гаспадаркі маюць сёлета добры ўраджай бульбы - 133,5 тысячы тон. Гэта больш, чым летась, але лічба не канчатковая: да яе яшчэ дабавяць бульбу, якую выгадавалі на асабістых падсобных гаспадарках вяскоўцаў і лецішчах гараджан. Выдатным ураджаем адзначылася і фермерская гаспадарка «Дыяна» ў Шклоўскім раёне.