RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Работнікі бударганізацый Магілёўскай вобласці будуць змагацца за перамогу ў вакальным конкурсе

Штогадовы конкурс музычнай мастацкай самадзейнасці сярод сябраў прафсаюза будаўнічых арганізацый вобласці пройдзе 23 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце галіновага прафсаюза.

У Магілёўскай вобласці на вясновых канікулах плануюць аздаравіць больш за 6,5 тыс. навучэнцаў

У Магілёўскай вобласці на вясновых канікулах плануюць аздаравіць больш за 6,5 тыс. навучэнцаў. Для іх будуць арганізаваны 264 аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Ірына Кускова.

Міністэрства аховы здароўя перагледзела патрабаванні да займання пасад медыка і фармацэўта

Міністэрства аховы здароўя перагледзела патрабаванні да займання пасад медыка і фармацэўта. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 1 лютага 2023 года нумар 21, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
 

Анатоль Ісачанка: як спадчыннікі народа-пераможцы мы зробім усё, каб Беларусь заўсёды была кутком міра і стварэння

Жыхары Магілёва, Бабруйска, Бабруйскага, Кіраўскага, Магілёўскага, Быхаўскага раёна сёння сабраліся ў Борках на мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці трагедыі ў Хатыні і ўсіх населеных пунктаў, спаленых карнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Юнацкі турнір і Кубак Беларусі па кікбоксінгу збярэ ў Магілёве больш за 250 спартсменаў

У Магілёве на юнацкі турнір і Кубак Беларусі па кікбоксінгу збяруцца больш за 250 спартсменаў. Спаборніцтвы пройдуць 24-26 сакавіка ў спартыўным комплексе «Алімпіец», расказалі ў СДЮШАР прафсаюзаў «Спартак-35».

«Школа экспарцёра» адкрыецца ў Магілёве 4 красавіка

Магіляўчан запрашаюць на бясплатнае навучанне ў «Школу экспарцёра». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця.