RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёве завяршаюцца будаўнічыя работы па рэканструкцыі плошчы Касманаўтаў: з 13 верасня змяняецца тралейбусная маршрутная сетка

У Магілёве завяршаюцца будаўнічыя работы па рэканструкцыі плошчы Касманаўтаў. У сувязі з гэтым з 13 верасня змяняецца тралейбусная маршрутная сетка, паведамілі ў Магілёўскім філіяле тралейбуснага парку № 1 ААТ «Магілёўаблаўтатранс».

Прамую тэлефонную лінію 11 верасня правядзе старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык

«Прамую лінію» 11 верасня правядзе старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык. З 9.00 да 12.00 па нумарах тэлефонаў (8 0222) 31-00-97, 32-23-34 яна адкажа на пытанні жыхароў рэгіёна.

Рэд.

Дзень народнага адзінства ў Магілёве: Што? Дзе? Калі?

Заснаванае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 206 ад 7 чэрвеня 2021 года новае дзяржаўнае свята –Дзень народнага адзінства – мы адзначым ужо зусім хутка –17 верасня. Асаблівасцямі святкавання падзяліліся ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Мастакі з Падмаскоўя пра Магілёў: горад, у які хочацца вярнуцца

Творчыя людзі пастаянна шукаюць для сябе прыгожыя і прыцягальныя мясціны, куды хочацца неаднаразова вяртацца. І Магілёў якраз адна з іх. Такім меркаваннем падзялілася сям'я мастакоў Міхаіла і Вікторыі Броўкіных з расійскага Падольска, якія прымаюць удзел у Міжнародным пленэры па жывапісе "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве".

Высокатэхналагічная вытворчасць па выпуску ветпрэпаратаў з’явіцца ў Горках

Сучасная высокатэхналагічная вытворчасць па выпуску ветпрэпаратаў з’явіцца ў Горках. Пра гэта паведаміў выканальнік абавязкаў дырэктара Навукова-вытворчага цэнтра «БелАграГен» Аляксандр Валасач.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц павіншаваў Ігара Бокага з заваяваннем 5 залатых узнагарод на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа

Плывец Ігар Бокій заваяваў 5 залатых узнагарод на XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа. Спартсмен стаў найлепшым на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем, устанавіўшы рэкорд па часе – 2 хвіліны 02,70 секунды, дыстанцыі 100 м батэрфляем і на аналагічнай дыстанцыі ў плаванні на спіне, а таксама на 50 м і 400 м вольным стылем.

Аляксандр Субоцін: у ВНУ фармуецца асобу грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны

ВНУ– гэта месца, дзе фарміруецца асоба грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін на ўрачыстай лінейцы да Дня ведаў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Ігар Бокій заняў 5-е месца на стаметроўцы брасам на такійскай Паралімпіядзе

Беларускі плывец Ігар Бокій заняў пятае месца на дыстанцыі 100 м брасам на Паралімпійскіх гульнях у Токіа.