RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Выпуск 13.08.2021

Беларуская

У Магілёўскай вобласці 1 верасня ў першы клас пойдзе амаль 12 тыс. дзяцей

У Магілёўскай вобласці 1 верасня за парты сядзе амаль 12 тыс. першакласнікаў. Пра гэта 16 жніўня на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама паведаміў намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка.

У Магілёўскай вобласці гатоўнасць жылфонду да ацяпляльнага сезона складае больш за 80%

У Магілёўскай вобласці гатоўнасць аб’ектаў жылфонду да ацяпляльнага сезона складае на сёння больш за 80%. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні Магілёўскага аблвыканкама намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Маслаў.

КДК Магілёўскай вобласці праводзіць маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці прадоўжаны маніторынг выканання суб’ектамі гандлю заканадаўства аб цэнаўтварэнні.

Прамую тэлефонную лінію 21 жніўня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію 21 жніўня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Агароднінавы парад і агурочная дыскатэка – у Шклове 15 ым разам адсвяткуюць Дзень агурка

У Шклове 21 жніўня пройдзе вялікае свята збору летняга ўраджаю пад назвай Дзень агурка. Пра гэта расказала дырэктар Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Шклоўскага раёна Аксана Кудзянкова.