RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Выпуск 03.02.2023

Беларуская

Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі трэці матч запар у МХЛ

Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» атрымалі гасцявую перамогу ў чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі.

«Барысфен» захаваў лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі па баскетболе

Магілёўскі «Барысфен» замацаваўся на першай пазіцыі ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па баскетболе.

У суботу магіляўчане разграмілі на выездзе аўтсайдэраў спаборніцтваў баскетбалістаў «Гомельскіх рысяў» з розніцай у 47 ачкоў - 101:54.

Якія змены могуць унесці ў расклад заняткаў для 9-х і 11-х класаў у IV чвэрці.

Міністэрства адукацыі размясціла на сваім сайце рэкамендацыі па завяршэнні навучальных заняткаў, заканчэнні 2022/2023 навучальнага года. Адмысловая ўвага нададзена асаблівасцям арганізацыі адукацыйнага працэсу ў другім паўгоддзі для навучэнцаў IX і XI (XII) класаў.

Аляксандр Лукашэнка адкажа на пытанні ў прамым эфіры. Наталля Эйсмант анансавала «Вялікую размову з Прэзідэнтам»

У лютым у Беларусі адбудзецца ўжо традыцыйнае мерапрыемства «Вялікая размова з Прэзідэнтам», у ходзе якога кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў прамым эфіры будзе размаўляць з журналістамі, блогерамі і прадстаўнікамі грамадскасці. Аб гэтым у інтэрв'ю СМІ расказала прэс-сакратар беларускага лідара Наталля Эйсмант.

Прадстаўнікі сферы культуры вобласці падвялі вынікі працы за мінулы год

Установам культуры Магілёўшчыны ўдалося дасягнуць станоўчага выніку па многіх напрамках дзейнасці. Такую ацэнку праведзенай у 2022 годзе рабоце даў, выступаючы на калегіі ўпраўлення культуры аблвыканкама, начальнік упраўлення Алег Стэльмашок.

Валерый Малашка: праца з насельніцтвам - адказная праца, якая патрабуе шмат сіл, разумення, і галоўнае для нас - захаваць давер людзей

Ацэнка работы ідэалагічнай вертыкалі вобласці дадзена на пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магаблвыканкама па падвядзенні вынікаў дзейнасці ў 2022 годзе і пастаноўцы задач на 2023 год.

У Магілёве ўстановам аховы здароўя рэгіёна ўрачыста ўручылі ключы ад новых аўтамабіляў

У Магілёве ўстановам аховы здароўя рэгіёна ўрачыста ўручылі ключы ад 44-х новых аўтамабіляў.