Урад вызначыў, як у Беларусі будзе працаваць адзіная сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 986 ад 30 снежня 2022 года, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
ААТ «Белшына» разглядае магчымасць арганізацыі вытворчасці гуматросавай гусеніцы пад патрэбнасць ААТ «Мінскі трактарны завод». Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар «Белшыны» Андрэй Бунакоў. Паводле яго слоў, гэты праект абмяркоўваўся ў ходзе візіту на прадпрыемства намесніка Прэм'ер-міністра Пятра Пархомчыка ў снежні 2022 года.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы», 11 студзеня, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна Бабруйска актыў «Белай Русі» сустрэўся з ветэранамі працы і моладдзю горада. Сустрэча прайшла ў фармаце святочнага дыялога.
Мадэрнізацыя сістэмы аховы здароўя і рэалізацыя амбіцыйных праектаў: міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч расказаў аб тым, як будзе развівацца медыцынская сфера ў Магілёўскай вобласці.
Медыцынскія ўстановы Кругляншчыны з году ў год папаўняюцца маладымі спецыялістамі. Кожны, хто прыехаў у раён на першае месца працы, не застаецца па-за ўвагай з боку раённай улады, у сваіх працоўных калектывах і ў мясцовай прэсе.
Старэйшае пакаленне - прыклад дастойнага жыцця і работы на карысць нашай краіны. Такое меркаванне выказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас акцыі «Ад усёй душы», якая прайшла ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Магілёва.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.