RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прамую тэлефонную лінію 24 ліпеня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію 24 ліпеня правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца напрамкі: кантроль за выкананнем дакументаў, праца са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Фестываль «Вытокі» аб’ядноўвае людзей у спорце і творчасці – Леанід Заяц

Фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу» аб’ядноўвае людзей у спорце і творчасці. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц на адкрыцці маштабнага культурна-спартыўнага свята ў Бабруйску.

У Быхаве адкрываецца новая скейт-пляцоўка

Новая скейт-пляцоўка адкрываецца ў Быхаве. Пра гэта расказала дырэктар Быхаўскага раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Вольга Малашонак.

Пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль» стартуе ў Бабруйскім раёне (відэа)

У суботу, 17 ліпеня ў бабруйскіх Вербках стартуе міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль». Ён адбудзецца 17-ым разам, 17 мастакоў будуць працаваць 17 дзён.

Леанід Мартынюк азнаёміўся з перадавым вопытам і новым маштабным праектам элітгаса «Дзіяна»

Спалучэнне перадавых тэхналогій і захавання тэхналагічных працэсаў у сельскай гаспадарцы дазваляюць атрымліваць высокія ўраджаі і эфектыўна выкарыстоўваць кожны гектар зямлі.

Рэспубліканскі моладзевы цягнік #БеларусьМоладзьАдзінства 18 ліпеня прыбудзе ў Горкі

Рэспубліканскі моладзевы цягнік #БеларусьМоладзьАдзінства 18 ліпеня прыбудзе ў Горкі. Менавіта тут знаходзіцца найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова аграрнага напрамку ў краінах СНД і Еўропы.

Адзіны дзень інфармавання: Міхаіл Русы і Леанід Заяц сустрэліся з калектывам ААТ «Будаўнічы трэст №12»

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння сустрэліся з працоўным калектывам ААТ «Будаўнічы трэст № 12». Палілог адбыўся ў межах адзінага дня інфармавання.