Праабражэнне Гасподняе, або Яблычны Спас, адзначаюць сёння праваслаўныя хрысціяне. На Кіраўшчыне ў гонар свята ў гэтым годзе ўпершыню вырашылі правесці раённы фестываль, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама Ларыса Гаўрылава.