RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Урад расшырыў пералік сацыяльна значных тавараў з рэгулюемымі цэнамі

Пастановай Савета Міністраў ад 4 красавіка нумар 205 расшыраны пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляецца на сайце урада.

У Беларусі ёсць тэст-сістэмы для больш як 20 тыс. даследаванняў на каранавірус

У Беларусі ёсць тэст-сістэмы для правядзення больш як 20 тыс. даследаванняў. Аб гэтым паведаміла 6 красавіка ў эфіры праграмы «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1» намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аліна Дроніна.

МУС расказала аб асноўных схемах падману вакол інфармацыі з каранавірусам

Ва ўпраўленні па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС папярэдзілі, што ў Беларусі пачынаюць актывізавацца аферысты, якія выкарыстоўваюць у сваіх схемах інфармацыю аб каранавірусе. Пра гэта ў Telegram-канале паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Лепш перастрахавацца, спрацаваць на апярэджанне – начальнік галоўнага ўпраўлення аблвыканкамапа ахове здароўя Аляксандр Старавойтаў

З мінулага тыдня спынена планавая шпіталізацыя пацыентаў у Магілёўскую бальніцу № 1. Вядзецца яе перапрафіляванне, як растлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення аблвыканкамапа ахове здароўя Аляксандр Старавойтаў – на выпадак, калі будзе расці колькасць пацыентаў з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.

Выпуск 03.04.2020

Беларуская

Матдапамогу ў памеры Br6 тыс. пералічыў прафсаюз аховы здароўя медустановам Магілёўскай вобласці

Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя пералічыў медыцынскім установам Магілёўскай вобласці Br6 тыс. Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Віктар Суслаў.

У Магілёўскай вобласці зарэгістравана 16 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

Паводле даных на раніцу 6 красавіка, у Магілёўскай вобласці зарэгістравана 16 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 красавіка намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 красавіка намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

У Кіраўскім раёне рэканструіруюць мемарыяльны комплекс памяці спаленых падчас вайны вёсак

У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна рэканструіруюць мемарыяльны комплекс памяці спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны вёсак Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кіраўскага райвыканкама Вікторыя Бяляўская.