RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёве з 31 мая па 31 ліпеня будзе перакрыты ўчастак дарогі па бульвары Непакорных

У Магілёве ў сувязі з будаўніцтвам і рэканструкцыяй цеплавых сетак з 31 мая да 31 ліпеня будзе перакрыты ўчастак дарогі па бульвары Непакорных (ад вул. Гагарына да вул. Палявой).

У рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў аховы здароўя перамагла Магілёўская вобласць

Учора, 30 мая, у Пінску падвялі вынікі 13-й Рэспубліканскай спартакіяды работнікаў аховы здароўя. Першае месца заняла Магілёўская вобласць. Другое – у Віцебскай, трэцяе – у Гомельскай абласцей. Пераможцы ўзнагароджаны грашовымі прэміямі.

Прамую тэлефонную лінію 5 чэрвеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію 5 чэрвеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Каманда Магілёўскай СДЮШАР БФСТ «Дынама» атрымала перамогу ў рэспубліканскай спартакіядзе па цяжкай атлетыцы

У Магілёве прайшло адкрытае першынство БФСТ «Дынама» па цяжкай атлетыцы на прызы старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з Магілёўскай, Гомельскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей(а гэта больш за 100 юнакоў і дзяўчат 2003 года нараджэння і маладзейшыя).

ААТ «Магілёўхімвалакно» пастаўляе на экспарт 60% прадукцыі

ААТ «Магілёўхімвалакно» адпраўляе на экспарт 60% прадукцыі, а геаграфія паставак уключае 29 краін свету. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Руднік.

У Крычаве патануў падлетак

Штогод вада, нібы ахвярны алтар, забірае жыцці. 27 мая ў 17.13 паступіла паведамленне пра затанулага 16-гадовага дзіцяці ў р. Сож у Крычаве, расказала старэйшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Жаночая зборная Магілёўскай вобласці заняла першае каманднае месца на чэмпіянаце Беларусі па цяжкай атлетыцы

У Гродне прайшоў чэмпіянат Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод мужчын і жанчын. У турніры прыняло ўдзел больш за 200 спартсменаў з усіх рэгіёнаў краіны.