Адзіны дзень бясплатных кансультацый пройдзе 18 лютага ў фармаце прамых тэлефонных ліній у Магілёўскім агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры і яго філіялах, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Юбілейны фестываль Магілёўскай лігі КВЗ пройдзе ў абласным цэнтры на сцэне Палаца культуры вобласці 28 лютага. Пра гэта паведаміў дырэктар абласнога савета РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў.
У Магілёўскім аблвыканкаме 16 лютага прайшло пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі. Падчас абмеркаванняў былі агучаны наяўныя праблемы і недахопы ў працы сістэмы адукацыі рэгіёна і пазначаны асноўныя задачы развіцця на 2021 год. Па выніках калегіі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне падзякамі і ганаровымі граматамі работнікаў сферы адукацыі Прыдняпроўскага краю.
У канцы сакавіка ў Магілёве адбудзецца тэатральны тыдзень па старонках «М.@rt.кантакт». У 2020 годзе 15-ы тэатральны форум адмянілі з-за эпідсітуацыі з каранавірусам. Сёлета ж вырашана правесці тыдзень спектакляў беларускіх тэатраў.
У Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі адкрылася выстава мастака Антона Бархаткова, ураджэнца Касцюковіцкага раёна. Работнікі музея прапанавалі школьнікам прыняць удзел у своеасаблівай творчай лабараторыі.
Экспертам-крыміналістам упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці паступілі на «ўзбраенне» смартфоны для фотафіксацыі абстаноўкі месцаў здарэнняў і перадачы следчай інфармацыі. Гэта тэхніка больш за год тэставалася ва ўсіх міжраённых аддзелах Дзяржкамітэта Магілёўскай вобласці і дала станоўчыя вынікі.
У Беларусі адбылося адна з самых галоўных палітычных падзей года – VI Усебеларускі народны сход. У ім прыняло ўдзел 2400 дэлегатаў і 300 запрошаных. Мільёны людзей ва ўсім свеце сачылі за яго ходам у СМІ. Карэспандэнты mstlife.by папрасілі гараджан падзяліцца сваім меркаваннем аб выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.