На Буйніцкім полі сёння адбыўся абласны этап акцыі «На славу агульнай перамогі!». Тут сабраліся прадстаўнікі выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый, дэпутаты, вайскоўцы, духавенства, моладзь з усіх раёнаў, Магілёва і Бабруйска.
У Магілёўскай вобласці прыступілі да пасеву кавуноў. На эксперымент з вырошчваннем пакуль яшчэ экзатычнай для Беларусі культуры вырашыліся ў ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Пры аптымальных умовах надвор’я ўжо да канца жніўня ў гаспадарцы плануюць сабраць каля 100 тон ураджаю з аднаго гектара пры сярэдняй вазе аднаго плода ў 6–8 кг. Калі эксперымент атрымаецца, то ў наступным годзе плошчы пад бахчавыя культуры будуць павялічаны і, акрамя агуркоў і памідораў, якімі славіцца ААТ «Рассвет імя К. П.
Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскай вобласці Андрэй Заблоцкі, у найбліжэйшую суботу ва ўстановах адукацыі будзе звычайны навучальны дзень.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 25 красавіка дае старт дабрачыннаму праекту «Беларусь памятае. Ніхто не забыты, нішто не забыта» па добраўпарадкаванні помнікаў і абеліскаў, як паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі 23 красавіка з 10.00 да 12.00 правядзе электронны кірмаш вакансій.
У мэтах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ажыццяўляе кантроль за правядзеннем вясновай пасяўной кампаніі ў сельгасарганізацыях рэгіёна. Яго вынікі паказалі, што ў цэлым палявыя работы праводзяцца арганізавана і своечасова. На 21 красавіка ў рэгіёне было пасеяна 48% яравых культур.
Падчас рабочай паездкі ў Бабруйск Прэзідэнт асаблівую ўвагу звярнуў на апрацоўку грэчкі, у тым ліку ў Магілёўскай вобласці, забеспячэнне сваімі крупамі беларускага рынку. Гэта звязана з павелічэннем попыту на яе і абмежаваннем паставак з суседняй Расіі. Як рэгіён мае намер рэалізаваць патрабаванне кіраўніка дзяржавы і якія для гэтага ёсць магчымасці?
Беларусь плануе спрасціць парадак атрымання грамадзянства. Ільготныя ўмовы могуць быць прадастаўлены іншаземцам, якія атрымліваюць у краіне прафесійную адукацыю. Гэта прадугледжана папраўкамі ў закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, паведаміла член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч.
Пандэмія COVID-19 ахапіла ўвесь свет. Сёння неабходна з цярпеннем ставіцца да навакольнага, не панікаваць і не губляць сілы духу. Менавіта цяпер той момант, калі клопат адзін пра аднаго важны асабліва. Беларускія рабочыя розных сфер дзейнасці аб’ядналіся, каб падтрымаць суайчыннікаў.
Дзень нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна адзначылі ў Магілёве 22 красавіка. Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзных арганізацый, выканаўчай улады сабраліся на плошчы каля Дома Саветаў. Яны ўсклалі кветкі да помніка заснавальніку савецкай дзяржавы.